Наши ветераны

 

Беларус па духу і крыві,
Ад цябе і ўсе мы беларусы.
Хай на звод зыходзяць ператрусы –
Ты мацуйся, радуй нас, жыві!

Гэтыя словы Уладзімір Мароз прысвяціў свайму бацьку, Вікенцію Іванавічу Марозу, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, ветэрану педагагічнай працы ДУА “Даманаўская сярэдняя школа” Івацэвіцкага раёна, старэйшаму селькору раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”. Словы пра бацьку могуць быць бясконца добрымі і шчырымі.

Нарадзіўся Вікенцій Іванавіч у Заходняй Беларусі, ў вёсцы з цікавай назвай Цякалаўшчына Леановічскага сельскага Савета Нясвіжскага раёна Баранавічскай вобласці. Старажылы кажуць, што назва селішча пайшла ад імені даўняга мясцовага пана. Усе Марозы – сваякі, беларусы жылі ў сваёй вёсцы. Нарадзіўся ў сям’і селяніна-бедняка Івана Фаміча і Алесі Іванаўны. Акрамя Вікенція ў сям’і было яшчэ дзве дачкі і адзін сын, Вікенцій быў старэйшы сын. Сям’я спачатку жыла ў вёсцы, а затым на хутары. Мелі свой кавалак зямлі, хатнюю жывёлу. У 7 гадоў Вікенцій паступае ў польскую школу, дзе правучыўся 7 класаў. У 1939 годзе, калі прыйшлі Саветы, хлопца пасадзілі ў 5 клас. Да вайны ён скончыў яшчэ і 6 клас (1941 год). Марыў вучыцца далей, але пачалася вайна. Вікенцій хаваўся то ў лесе, то ў сваіх, бо моладзь забіралі ў Германію на прымусовыя работы. Напрыканцы лета, бацька, даведаўшыся, што ў Нясвіжы працуе настаўніцкая семінарыя і яе навучэнцаў не гоняць у Нямеччыну, сказаў, каб ішоў вучыцца далей. І з верасня 1943 года Вікенцій становіцца семінарыстам. Правучыўшыся год, у ліпені 1944 года, Вікенція Мароза прызвалі ў дзеючую Чырвоную Армію

.мароз2


22 ліпеня 1944 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію на пасаду камандзіра пушкі (арудыя). Прымаў удзел у ваенных дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны у радах Польскай Дэмакратычнай арміі, ад фарсіравання ракі Ніссы (Германія) да 9 мая 1945 года. Часта даводзілася мяняць пазіцыі, каб пазбегнуць страт. Да радасці самаго Вікенція Іванавіча, ён ніводнага разу не быў паранены, хоць побач былі забітыя і пакалечаныя. Кажуць звычайна, што шанцавала.
Ваяваў Вікенцій у 30-м пяхотным палку Дрэздэнскай пяхотнай дывізіі Другой Арміі Войска Польскага да 10 лютага 1947 года. Вікенцій Іванавіч не толькі прайшоў доўгі ваенны шлях, але і меў ганаровыя ўзнагароды:
Польскія ўзнагароды: “Крыж храбрых” – два (вайна і барацьба з ляснымі братамі) “Срэбраны медаль”, “Перамога і свабода”, “Знак Грунвальда”, “За Нісу і Балтыку”.
Савецкія ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны другой ступені, медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, юбілейныя медалі.
Атрымаў падзяку ад польскага ўрада.
19 лютага 1947 года Вікенцій Іванавіч быў дэмабілізаваны і меў званне плютуновы (сяржант). Вярнуўшыся на радзіму, Вікенцій задумаўся аб будучыні. Спецыяльнасці ён не меў. Хіба толькі заставацца дома і працаваць на зямлі, дапамагаць бацькам. Старэйшы яго брат Міша параіў яму паступіць у Нясвіжскую педагагічную вучэлью. Ён і паступіў, хоць былі цяжкасці ў вучобе, асабліва па рускай мове, але ў чэрвені 1948 года атрымаў дыплом настаўніка пачатковых класаў.


Сваю настаўніцкую працу Вікенцій пачаў ў весцы Скураты Івацэвічскага раёна. У той час у школу прыехала маладая дзяўчына Дзіна Міцкевіч, якая вельмі спадабалася Вікенцію. А праз год яны ўжо пажаніліся. Далей яны разам вырашылі, што трэба прадоўжыць вучобу. Працуючы ўжо ў Косаўскай сярэдняй школе настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, сталі студэнтамі-завочнікамі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Клопатаў, вядома дадалося шмат, а яшчэ і ад таго, што ў маладой сям’і нарадзіўся першанец, сын Алег. Час ідзе, сынок расце, праца правіцца. Ужо праз два гады Вікенція Іванавіча прызначылі завучам мясцовага дзіцячага дома, затым амаль тры гады працаваў яго дырэктарам. Дзесяць гадоў Вікенцій Іванавіч і Дзіна Канстанцінаўна аддалі настаўніцкай працы ў Косаве. Тут нарадзіліся яшчэ двое сыноў – Уладзімір і Мікалай. І ўжо з 1960 года свой настаўніцкі і жыццевы лёс Марозы прадоўжылі ў вёсцы Даманава. Праз чатыры гады ў сям’і зноў папаўненне – апошні сын Ігар. А яшчэ праз чатыры гады шматдзетная сям’я Мароз атрымлівае ад дзяржавы трохпакаёвую кватэру. Не сакрэт, настаўніцкая праца патрабуе ад педагогаў не толькі шмат часу, але і нерваў, запаўняе ўвесь светлавы дзень, але настаўнікі-энтузіасты – заўседы актывісты грамадскай работы. Але ў першую чаргу – яны бацькі, маці і тата. Аднак Вікенцій Іванавіч і Дзіна Канстанцінаўна ніколі не скардзіліся на сваю долю. Наадварот, яны любілі жыцце, падоранае ім лесам, нягледзячы ні на якія перашкоды і цяжкасці.


На працягу 20 гадоў толькі ў Даманаве Вікенцій Іванавіч быў нязменным дэпутатам Даманаўскага сельсавета, намеснікам старшыні сельвыканкама. Больш за два дзесяткі гадоў –прапагандыст у камсамольскай палітсетцы, лектар таварыства “Веды”, дэлегат першага з’езда прапагандыстаў. Больш за паўвека Вікенцій Іванавіч аддаў педагагічнай працы. Ён выдатнік народный асветы, адзначаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай ВЦСПС. Вікенцій Іванавіч быў лепшым грамадскім дзеячам, з’яўляўся старшыней прафкама Даманаўскай школы, старшыней таварыства “Веды”, членам прэзідыума райкама і абкама галіновага прафсаюза, старшынёй Івацэвіцкага раённага савета ветэранаў педагагічнай працы. Карыстаўся заслужанным аўтарытэтам сярод настаўнікаў школы і раёна, бацькоў і грамадкасці Даманаўскага мясцовага Савета. Сотні вучняў педагогаў Марозаў разляцеліся па свеце. Вікенцій Іванавіч многіх з іх помніў і ў першую чаргу тых, хто, як кажуць, выбіліся ў людзі. Помніў ён не толькі сваіх вучняў, але і тых, з кім працаваў шмат гадоў.


Незабыўныя сустрэчы адбыліся ў жыцці Вікенція Іванавіча з таленавітымі і знакамітымі людзьмі нашай радзімы. У 1954 годзе на IV з’ездзе пісьменнікаў з Якубам Коласам, пісьменнікамі Піліпам Пестраком і Рыгорам Няхаем у Косаве, Іванам Навуменкам у БДУ, Іванам Шамякіным, Максімам Танкам і Барысам Сачанкам у Мінску, з Васілём Быкавым на з’ездзе беларусаў свету ў 1982 годзе.
У 2017 годзе адбылася прэзентацыя кнігі Вікенція Іванавіча “Перажытае – незабытае”. Гэта кніга ўспамінаў ветэрана, якая напісана у дакументальным фармаце і якую падрыхтаваў да выдання і напісаў прадмову сын аўтара, паэт, празаік, пыбліцыст, кінарэжысёр Уладзімір Вікенцьевіч Мароз.мороз3

 

Нажаль сёння разам з намі няма чалавека з вялікай літары, чалавека, які аставіў след не толькі ў сэрцах сваіх родных, настаўнікаў Даманаўскай сярэдняй школы, аднавяскоўцаў, але і тых, хто просто аднойчы сустрэўся з ім.

 


 

Список ветеранов труда ППО государственного учреждения образования "Домановская средняя школа"

на 01.09.2023 г.

ФИО

Дата 

рождения

Адрес проживания, телефон Работает / не работает Одинокие Инвалиды, группа Ветераны педагогического труда Награды
1.

Блоцкая

Надежда

Григорьевна

09.09.1935

аг.Доманово,

ул.Партизанская, 54/2

54 - 5 - 15

 

не работает - - + -
2.

Жданова

Наталья

Николаевна

03.06.1948

аг.Доманово,

ул.Партизанская, 103

54 - 2 - 59

не работает - - + -
3.

Корза

Любовь

Михайловна

01.03.1946

аг.Доманово,

ул.Лесная, 5

54 - 2 - 27

не работает - - + -
4.

Левчук

Людмила

Ивановна

03.09.1933

аг.Доманово,

ул.Лесная, 8

54 - 2 - 46

не работает одинопроживающая (дети есть) - + -
5.

Самосюк

Владимир

Борисович

02.08.1955

аг.Доманово,

ул.Партизанская, 37/2

54 - 3 - 25

не работает - - + -
6.

Литецкий

Василий

Иванович

20.01.1942

аг.Доманово,

ул.Заслонова, 19

54 - 2 - 65

не работает

одинокопроживающий

(дети есть)

2 группа + -
7.

Михневич

Василий 

Иванович

24.02.1937

аг.Доманово,

ул.40 лет Победы, 3

54 - 2- 02

не работает   - + Медаль"За освоение целинных земель"1960
8.

Самусик

Софья

Владимировна

09.06.1942

аг.Доманово,

ул.Партизанская,99

54-4-63

не работает

одинокопроживающая

(дети есть)

 

- + -
9.

Саленик

Зоя

Владимировна

25.01.1945

аг.Доманово,

ул.Совхозная,8

54-3-28

не работает

-

- + -
10.

Турчина

Анастасия

Александровна

02.09.1942

д.Вишнёвка,

ул.Вишнёвская,16

54-4-28

не

работает

одинокопроживающая

(есть дети)

- + -
11.

Чирец

Лидия

Калениковна

08.04.1937

аг.Доманово,

ул.Совхозная,9

54-3-26

не 

работает

-

- + -
12.

Курленя

Людмила

Ивановна

09.01.1953

аг.Доманово,

ул.Гагарина,19

54-5-87

не

работает

-

- + -
13.

Новицкая

Любовь

Филипповна

04.10.1953

аг.Доманово,

ул.40 лет Победы,5

54-5-63

не

работает

-

- + -
14.

Бабило

Любовь

Владировна

18.10.1954

аг.Доманово,

ул.Партизанская,37/1

54-4-03

не 

работает

-

- + -
15.

Михновец

Нина

Николаевна

01.08.1956

аг.Доманово,

ул.Совхозная,8

54-5-93

не

работает

одинокопроживающая

(дети есть)

- + -
16.

Новицкий

Владимир

Михайлович

10.12.1952

аг.Доманово,

ул.40 лет Победы,5

54-5-63

не

работает

-

- + -
17.

Кочевая

Зоя

Степановна

16.03.1957

аг.Доманово,

ул.Первомайская,21

54-7-69

не

работает

одинопроживающая

(дети есть)

- + -
18.

Обозная

Тамара

Константиновна

15.12.1959

аг.Доманово,

пер.Трудовой,4

54-8-20

не работает

одинопроживающая

(дети есть)

- + -
19.

Ширковец

Нина

Фёдоровна

 

19.08.1963

аг.Доманово,

ул. Гагарина, д.6

не

работает

-

- - -
20.

Подгорная Зоя Феодосиевна

30.03.1964

аг.Доманово, ул. 40 лет Победы, д.9

не работает

-

- - -

 

Председатель профкома : Коновалова Н.В.

© ГУО "Домановская средняя школа", ВЕБ-МАСТЕРСКАЯ.БЕЛ