Тыдзень беларускай пісьменнасці

09.09.2019

План тыдня

беларускай пісьменнасці

09.09.2019 – 14.09.2019

№н/п

Назва мерапрыемства

Дата

Клас

Адказны

1

Адкрыцце тыдня беларускай пісьменнасці

09.09

1 - 11

Колтун Н.М.

2

Выстава беларускай літаратуры

09.09.

1-11

Колтун Н.М.

3

Беларускі каляндар

09.09.

5

Куратнік М.В.

4

Гульня-конкурс па творчасці Якуба Коласа

10.09

10

Куратнік М.В.

5

Тэматычны занятак “Крылаты сімвал Беларусі”

10.09.

2 – 3

Колтун Н.М.

6

Падарожжа “Славутыя імены Беларусі: асветнікі”

11.09.

11

Колтун Н.М.

7

Завочнае падарожжа “Ад -куль пайшла зямля беларуская”

11.09.

8

Колтун Н.М.

8

Віктарына “Ад прадзедаў спакон вякоў…”

12.09.

6

Куратнік М.В.

9

Конкурс – выстава малюнкаў “Па сцяжынках Радзімы”

13.09.

1 - 5

Колтун Н.М.

10

Конкурс фотаздымкаў “Мая Радзіма”

13.09.

6 - 11

Колтун Н.М.

11

Падвядзенне вынікаў тыдня

14.09.

1 – 11

Колтун Н.М.

   9 верасня для вучняў 5 класа была праведзена конкурсная праграма "Беларускі каляндар". Удзельнічалі каманды "Ліпень" і "Люты". Вучні разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні, выконвалі заданні па тэме. Пераможцамі сталі вучні каманды "Казкі жыцця".

   Вучні 10 класа ўдзельнічалі ў гульні-конкурсе па творчасці Якуба Коласа. Каманды "Казкі жыцця" і "Каласы" паказалі свае веды па творчасці беларускага пісьменніка. Пераможцамі сталі вучні каманды "Казкі жыцця".

   Для шасцікласнікаў 12 верасня праводзілася гульневая праграма "Ад прадзедаў спакон вякоў...". Паміж сабой змагаліся каманды "Патрыеты Беларусі" і "Родная мова". Вучні ўспаміналі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, называлі фразеалагізмы, расшыфроўвалі старажытныя надпісы. Першае месца заняла каманда "Патрыеты Беларусі".

Куратнік М.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


   У рамках тыдня беларускай пісьменнасці ў школе былі праведзены наступныя мерапрыемствы: выстава кніг беларускай літаратуры, конкурс малюнкаў і складанне вершаў пра родную мову. У 11 класе цікава прайшло падарожжа "Славутыя імены Беларусі: асветнікі", дзе вучні даведаліся пра жыццевы шлях, светапогляд і асветніцкую дзейнасць хрысціянскай падвіжніцы, ігуменні манастыра Святога Спаса ў Полацку Ефрасінні Полацкай, багаслова, царкоўнага пісьменніка, епіскапа Кірылы Тураўскага і беларускага, усходнеславянскага першадрукара, культурнага дзеяча, мысліцеля-гуманіста Францыска Скарыны.

  У 8 класе адбылося завочнае падарожжа "Адкуль пайшла зямля беларуская..." Вучні падарожнічалі па сцяжынках трох буйнейшых пляменных саюзаў старажытных славян - дрыгавічам, крывічам, радзімічам, на аснове якіх у наступныя стагоддзі сформіраваўся беларускі народ. Абапіраючыся на летапісныя і археалагічныя звесткі, вучні даведаліся, як адбылося засяленне старажытных славян на тэрыторыі Беларусі, аб іх жыцці і занятках.

  У 2 класе было праведзена мерапрыемства "Крылаты сімвал Беларусі". Мерапрыемства прайшло цікава, рабяты даведаліся пра легенды пра буслоў, а таксама адказалі на пытанне: чаму ж іменна гэтую птушку называюць сімвалам Беларусі, пазнаеміліся з народнымі прыметамі.

Колтун Н.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры