Тыдзень роднай мовы

19.09.2022


Распачаўся тыдзень выставай вучэбнай літаратуры па беларускай мове"Сэрцам роднага слова краніся" з мэтай павышэння цікавасці вучняў да прадметаў "Беларуская мова і Беларуская літаратура", папулярызацыі беларускай мовы.

 

                                                                             Колтун Н.М.


19 верасня для вучняў 6 класа была праведзена гульня "Вясёлая фразеалогія". Дзеці паказалі свае навыкі карыстацца фразеалагізмамі   ў маўленні, знаходзіць фразеалагізмы ў сказах, замяняць словы і словазлучэнні фразеалагізмамі.

                                                          Куратнік М.В.


Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, пявучая, модная, наша мова! На кожны выпадак знойдзецца ў ей трапнае слова! На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі.

                                                          Сто гадоў шукай другой красы,
                                                          А тым больш, што свет зусім не вузкі
                                                          Ды калі ты не бязродны сын,
                                                          Гавары са мной па- беларуску.
Гэтыя словы беларускай паэтэсы  Я. Янішчыц падштурхнулі да правядзення 19 верасня ў 5 класе марафона" Мова родная -мова модная", каб выхаваць у дзяцей павагу, любоў да роднай мовы, жаданне гаварыць па - беларуску.

                                     Колтун Н.М.


20 верасня вучні наведалі школьны музей. Тэма экскурсіі "Аб родным краі роднай мовай".

                                              Куратнік М.В.


Значны ўплыў на свядомасць кожнага з прысутных у 7 класе аказала мерапрыемства " Мае любімае беларускае слова". У ходзе занятка вучні развівалі пазнавальную і творчую актыўнасць, выхавання пачуцця калектывізму, узаемадапамогі і ўзаемападтрымкі,павышэння цікавасці да роднага слова. У гульнявой форме вучні паказалі веды з раздзелаў мовазнаўства, значэння слоў. Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная Беларуская мова.
                                       Колтун Н.М.

З 19 па 23 верасня ў школе праходзіў конкурс на лепшую паштоўку "Пажаданні роднай мове". Вучні жадалі роднай мове заставацца такой жа прыгожай, мілагучнай, лёгкай. Прызнаваліся ў любові да роднай мовы, дзякавалі .
 
Куратнік М.В.

Вучні 11 класа сталі ўдзельнікамі акцыі "Чытаем М. Танка разам". Мерапрыемства адкрыла сама настаўніца. Затым гучалі вершы ў выкананні саміх вучняў. Напрыканцы прагучалі беларускія песні. Узнёслыя радкі беларускай паэзіі зрабілі мерапрыемства непаўторным і запамінальным як па сваей атмасферы, так і натхненасці і любоўю да роднага слова, якія ахоўвалі ўвесь клас.
Колтун Н. М.
Колтун Н.М.

Для вучняў 7 класа было праведзена конкурсна-пазнавальнае мерапрыемства "Мова родная, мова мая!" Вучні разгадвалі загадкі, крыжаванкі, знаёміліся з гісторыяй роднай мовы, працягвалі прыказкі, адказвалі на пытанні па лексіцы, фанетыцы, марфалогіі.

Куратнік М.В.