Цели и задачи

Мэта:

Стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі ў адпаведнасці з перспектыўнымі патрэбамі грамадства і запытамі законных прадстаўнікоў вучняў.

 

Задачы:

 

1.Забеспячэнне павышэння якасці ведаў і ўзроўню навучанасці і выхаванасці навучэнцаў праз сістэмнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, удасканаленне мадэлі працы з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі, падрыхтоўкі вучняў да выпускных іспытаў і цэнтралізаванага тэсціравання, павышэнне эфектыўнасці факультатыўных заняткаў.

 

2.Працяг работы па фарміраванню талерантнага стаўлення да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі.

 

3.Метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і іх паспяховай атэстацыі.

 

4.Арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва школы і сям’і ў пытаннях выхавання і навучання праз умацаванне школьных традыцый, занятасць вучняў у шосты школьны дзень тыдня, працу дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.

 

5.Працяг работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў няпоўнагадовых, безнагляднасці, сацыяльнага сіротства і сямейнай неблаганадзейнасці, садзейнічанне павышэнню адказнасці законных прадстаўнікоў за выхаванне і паводзіны вучняў.

 

6.Удасканальванне матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы, бяспечнасці адукацыйнага працэсу ўстановы для стварэння адпаведных сучаснасці ўмоў па навучанні і выхаванні навучэнцаў, ахове іх здароўя.