Тыдзень англійскай мовы

14.10.2019

План тыдня англійскай мовы

14 – 18. 10. 2019

Дата

Назва мерапрыемства

Удзельнікі

Адказны настаўнік

14.10

Адкрыццё тыдня англійскай мовы.

Конкурс сачыненняў  “My native land, I love you sweet”

Конкурс малюнкаў “ My favourite English word”

3-11 класы

8-11 класы

3-4 класы

Шкваркова Н.В.

Місейка С.Я.

Шкваркова Н.В.

Шкваркова Н.В.

15.10

Гульня-віктарына “Знаўцы англійскай мовы”

Конкурс крыжаванак “Irregular verbs”

7 клас

5-7 класы

Шкваркова Н.В.

Шкваркова Н.В.

16.10

Інтэрактыўная гульня  “English is fun” 

Гульня-конкурс  “Do you Know…?

Конкурс прыказак

Віктарына "Take Your Chance"

3-4 класы

11 клас

8-11 класы

3-4 класы

Шкваркова Н.В.

Шкваркова Н.В.

Шкваркова Н.В.

Місейка С.Я.

18.10

Конкурсная праграма “A London Tour”

Школьны этап рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове

 

Лексіка-граматычная віктарына “Are you good at English?”

Падвядзенне вынікаў. Узнагароджванне пераможцаў. Закрыццё тыдня.

 

9 клас

10-11 класы

 

5 клас

 

3-11 класы

 

Шкваркова Н.В.

Шкваркова Н.В.

Місейка С.Я.

Шкваркова Н.В.

Місейка С.Я.

 

   Навучэнцы 4 класа прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “ My favourite English word”. Кожны навучэнец выбраў і напісаў тое слова, якое яму больш імпанавала, ласкала слых або проста падабалася. Дзеці паспрабавалі зрабіць гэта настолькі маляўніча, як маглі. Дзякуй ім за ўдзел.

 У аўторак для навучэнцаў 7 класа была праведзена гульня-віктарына  “Знаўцы англійскай мовы”. Навучэнцы выконвалі заданні на веданне граматыкі і лексікі англійскай мовы, расказвалі скарагаворкі, выконвалі тэставыя заданні на веданне сацыякультурных  асаблівасцей краіны. Па завяршэнні гульні перамогу атрымала каманда “Racers”.

   Акрамя гэтага асаблівы інтарэс з’явіўся ў навучэнцаў 5-7 класаў пры разгадванні крыжаванак па тэме “Irregular verbs”. Хтосьці абапіраўся выключна на свае веды, хтосьці скарыстаўся хітрынкай і знайшоў падказку ў падручніку. Радуе тое, што ўсе крыжаванкі былі разгаданы.

   Сярэдзіна тыдня выдалася насычанай на мерапрыемствы. Першымі да спаборніцтваў  прыступілі навучэнцы 4 класа. Для іх была падрыхтавана інтэрактыўная гульня “English is fun”. Навучэнцы ўспаміналі англійскі алфавіт і расстаўлялі літары алфавіту ў правільнай паслядоўнасці, размалёўвалі паветраныя шары ў адпаведны колер, суадносілі лічэбнікі з іх  напісаннем.    

Конкурс прыказак зацікавіў навучэнцаў 9 класа.

   Завяршала дзень гульня-конкурс “Do you Know…? у 11 класе. Заданні для навучэнцаў былі як сур’ёзныя, так і зусім дзіцячыя.  Гульня ўключала ў сябе пытанні на веданне культуры і гісторыі Вялікабрытаніі, лексічныя і граматычныя тэсты. Хуткасць не заўсёды прыносіла перамогу. Па выніках гульні-віктарыны перамогу атрымала каманда дзяўчынак у складзе КазлоўскайАнастасіі, Казлоўскай Ганны і  Некрашэвіч Вікторыі.

   У сераду, 16 кастрычніка быў праведзены ўрок-віктарына ў 4 класе. Праграма ўрока складалася з вялікай колькасці конкурсных заданняў. Яны былі нескладаныя, так як выкарыстоўваўся раней вывучаны матэрыял (алфавіт, рахунак, прыказкі, скорагаворкі, рыфмоўкі, вершы і г.д.) Але пры гэтым прысутнічалі элементы навізны і разнастойныя віды заданняў (напрыклад: разгадванне крыжаванак, элементы драматызацыі і гэтак далей). Весела і займальна прайшоў урок, так як усе конкурсы праходзілі ў хуткім тэмпе, элементамі гумару і плаўным пераходам ад аднаго этапу да іншага.

  У пятніцу прайшлі апошнія мерапрыемствы тыдня англійскай мовы. Вучні 9 класа паспрабавалі свае сілы ў конкурснай праграме “A London Tour”. Завочна яны пабывалі на экскурсіі: ўзгадвалі знакамітыя мясціны і будынкі Лондана, злучалі выявы славутасцей з іх назвамі, па невялікай інфармацыі вызначалі, пра якую славутасць ідзе гаворка. З інтарэсам вучні складалі мазаікі з партрэтамі знакамітых брытанцаў, называлі іх імёны і род дзейнасці. Сваю ролю ў расстаноўцысіл адыграла віктарына, якая праверыла вучняў на веданне традыцый, гісторыі і культурных асаблівасцей вывучаемай краіны . Завяршылася конкурсная праграма ўнічыю.  

   Вучні  10-11 класаў прынялі ўдзел у школьным этапе рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове. У той час, як яны думанні над складанымі заданнямі, для вучняў 5 класа праводзілася лексіка-граматычная віктарына “Are you good at English?”

   У апошні дзень падведзены вынікі конкурсу сачыненняў  “My nativeland, I love you,sweet”. Самыя лепшыя словы былі выкарыстаны канкурсантамі, каб перадаць прыгажосць сваёй вёскі і выразіць сваю любоў да яе. Па выніках конкурсу пераможцамі прызнаны Казлоўская Ганна і КазлоўскаяАнастасія, 11клас. Другое месца заняла Некрашэвіч Вікторыя, 11клас. Трэцяе месца ў Пятручэні Кацярыны, 9 клас.    

Шкваркова Н.В., Мисейко С.Е.