Неделя белорусской письменности

01.09.2020

Тыдзень беларускага пісьменства і друку

1 верасня вучні 11 класса ўдзельнічалі ў гульні "Чорны кот".Вучні адказвалі на пытанні з галіны мастацтва, пра пісьменнікаў і творы беларускай літаратуры, з біяграфіі пісьменнікаў. Пераможцамі сталі ўдзельнікі каманды "Зубры"

Куратнік М.В.


1 верасня ў рамках тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: літаратурны рынг "З якога твора герой?" і "Літаратурныя скарбы беларускай палічкі" Вельмі цікавым было мерапрыемства ў ходзе якога вучні паказалі свае веды па творах беларускай літаратуры, а таксама пазнаёміліся са спадчынай Скарыны, навінкамі беларускай палічкі :"Шляхамі Скарыны"Анатоля Цітова.Цудоўнае выданне на трох мовах , мноства ілюстрацый, якія раскрываюць нам шматгранны талент Ф.Скарыны.Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі" выдала кнігу "Францыск Скарына - чалавек свету", дзе галоўны герой паказаны як асветнік, медык і заснавальнік аднаго з першых батанічных садоў Еўропы.

Колтун Н.М.


5 верасня была праведзена дыдактычная гульня "Памяць зямлі беларускай", дзе вучні яшчэ раз прайшліся жыццёвымі сцяжынкамі вялікіх асветнікаў, у выніку чаго былі зроблены газетныя выпускі.

Колтун Н.М.


5 верасня вучні 5 - 7 класаў удзельнічалі ў гульнёвай праграме "Падарожжа па фанетыцы". Яны спыняліся на прыпынках , адказвалі на пытанні і выконвалі заданні .У канцы падарожжа ўсе вучні атрымалі прызы.

Куратнік М.В.


16 верасня былі падведзены вынікі конкурсаў "Мой любімы казачны герой" і "Ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў"

Пераможцамі сярод 1-4 класаў сталі Нікіцік Святаслава, Лешко Карына, Нікіцік Радаміра.

Сярод 5-7 класаў пераможцамі сталі Нагула Анастасія, Макарэвіч Арцём і Салона Паліна.

А сярод 8-11 класаў- Салонка Валерыя, Кліменка Павел і Канановіч Святлана. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы.