Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

08.11.2021

 

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 7 класа была праведзена гульня "Век жыві- век вучыся". Каманды вандравалі па станцыях "Фразеалагізмы- залацінкі роднай мовы", "Скарбонка народнай мудрасці", "Перакладчыкі", "Славутыя людзі беларускай зямлі", "Беларускія пісьменнікі", паказалі свае веды і навыкі.

                                                                                   Куратнік М.В.


У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры стартавала акцыя " Гавары са мной па- беларуску". Акцыя была прысвечана беларускім загадкам, прыказкам, прымаўкам, у якіх адлюстраваны мудрасць і кемлівасць беларусаў, трапнасць, дасціпнасць і прыгажосць роднага слова. Усяго было падрыхтавана 100 загадак, прыказак, прымавак, якія гучалі на кожным перапынку. А потым вучні абменьваліся імі на працягу ўсяго дня. У заданнях патрэбна было папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, устанавіць прапушчанае слова, прачытаць верш на беларускай мове. Сёння час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучыцца да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любові да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускага слова.

                                                                Колтун Н.М.


09.11 для вучняў 8 класа была праведзена інтэлектуальная гульня па беларускай літаратуры "Чорны кот". Вучні адказвалі на пытанні з біяграфіі пісьменнікаў, з галіны тэорыі літаратуры, пра лірычныя і публіцыстычныя творы, жартоўныя і пытанні сектара "Чорны кот". Перамогу атрымала каманда "Чытачы".

                                                                                 Куратнік М.В.


10.11 для вучняў 5 класа была праведзена гульня "Крыжыкі- нулікі". Кожная каманда імкнулася атрымаць як мага больш фішак, каб паставіць свой крыжык або нулік. Дзеці паказалі свае веды па мове і літаратуры. Перамогу атрымала каманда "Нулік".

Куратнік М.В.


Урок- конкурс "Ад прадзедаў спакон вякоў ..." быў праведзены для вучняў 10 класа. На мерапрыемстве вучні змаглі праверыць свае веды пра жыццё і дзейнасць беларускіх мастакоў слова, а таксама пазнаеміліся з гісторыяй стварэння помнікаў архітэктуры на Беларусі. Самі вучні выконвалі народныя беларускія песні і песні сучасных беларускіх выканаўцаў.

                                       Колтун Н.М.


У другім дні акцыі " Размаўляй са мной па- беларуску"актыўны ўдзел прынялі вучні 8 класа. Вучні прымацоўвалі сімвал акцыі ( быў абраны кляновы лісток, як падабенства па форме размяшчэння Рэспублікі Беларусь на геаграфічнай карце) са словамі вядомых дзеячаў, пісьменнікаў.

                                                       Колтун Н.М.


11.11 для вучняў 9 класа была праведзена гульня "Павуціна". Вучні адказвалі на пытанні і выконвалі заданні па беларускай мове і літаратуры. Каманда "Беларусы" набрала большую колькасць балаў і заняла першае месца.

                                                        Куратнік М.В.


У трэцім дні акцыі "Гавары са мной па - беларуску" актыўны ўдзел прынялі вучні 7 класа. Іх дзейнасць звязана з стварэннем малюнкавага пісьма або самога малюнка да фальклорных твораў (загадак, прыказак ці прымавак, казак). Адметным было тое, што вучням і самім было цікава раскрыць загадкі ці эпізоды з твораў.

                                                         Колтун Н.М.


Для вучняў 4 класа была праведзена гульня- конкурс" Ведай і любі родную мову". Мерапрыемства было праведзена, каб зноў адчуць наколькі багатая, мілагучная і прыгожая наша з вамі мова. А вучні маглі паказаць свае веды і моўную эрудыцыю.Самым эрудыраваным лічыцца той, хто набраў найбольшую колькасць балаў. Гэта вучаніца 4 класа - Нікіцік Святаслава.

Колтун Н.М.


У чацвертым дні акцыі "Гавары са мной па- беларуску" актыўны ўдзел прынялі вучні 4 класа. Размова была прысвечана Францыску Скарыне. Вучні падарожнічалі ў часе і прасторы, праверылі сваю эрудыцыю, даведаліся пра новыя звесткі аб вялікім першадрукару. Каб знайсці патрэбную інфармацыю аб Ф. Скарыне вучні атрымалі памяткі аб жыцці і дзейнасці знакамітага беларуса, вучонага і асветніка.

Колтун Н.М.


Для вучняў 7 класа была праведзена гульня "Куфар ведаў". Гульня праходзіла ў некалькіх этапаў. У першым туры вучням былі прапанаваны пытанні па беларускай мове. Яны не толькі ўзнавілі, але і сістэматызавалі раней набытыя веды па лексіцы і фразеалогіі, пашырылі свой слоўнікавы запас. Другі тур быў прысвечаны народным беларускім традыцыям і святам Беларусі. Пры выкананні асобных заданняў праявіў кемлівасць, знаходлівасць і набраў найбольш балаў- Рагіневіч Станіслаў.

                                                        Колтун Н.М.


12.11 вучні 6 класа ўдзельнічалі ў гульнявой праграме "Вясёлая фразеалогія". Дзеці адказвалі на пытанні вясёлай віктарыны, працягвалі прыказкі, адгадвалі загадкі ў крыжаванцы, успаміналі прыкметы. Першае месца заняла каманда Марфемы.

 

                                     Куратник М.В.


З 08.11 па 12.11 вучні 1-4 класаў удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў  "Мой любімы казачны герой". Аўтары лепшых малюнкаў атрымалі прызы.

 

                                                      Куратнік М.В.


У пяты дзень на заключным этапе тыдня прадоўжыла сваю работу акцыя"Гавары са мной па- беларуску". Для вучняў 10 класа была створана фактаграфічная літаратурна - краяведчая выстава - звесткі аб навукоўцах - уражэнцах Беларусі.Сваімі землякамі патрэбна ганарыцца. Па той прычыне, што ў ліку беларусаў шмат тых, хто вылучы ўся выдатным спосабам і ўражлівымі дасягненнямі. Вучні засяродзілі ўвагу на кожнай легендарнай творчай асобе, працай якой захапляюцца ва ўсім свеце.

Колтун Н.М.