Неделя начальных классов

06.12.2021

06.12.2021г у Даманаўскай сярэдняй школе стартаваў тыдзень пачатковых класаў.Кожны дзень мае свой колер і назву. Гэта ўсе ўбачылі на інфармацыйным стэндзе.Панядзелак - дзень белага колеру. З даўніх часоў нашы продкі насілі белае адзенне. Гэта колер духоўнай чысціні, мудрасці і ведаў. Таму настаўнікі і дзеці апрануліся ў адзенне адпаведна колеру. Пачаткоўцаў запрасілі ў літаратурную гасцёўню "Люблю наш край, старонку гэту...", дзе гучалі вершы беларускіх аўтараў на нашай роднай. прыгожай, меладычнай мове.

Настаўнікі пачатковых классаў:   Давыдзік В.В., Краўчэня С.Р., Хамушка І.А., Макарэвіч Ю.В.


Другі дзень тыдня пачатковых класаў - сіні колер. Гэты колер дабрыні і вернасці. А Беларусь называюць сінявокай за яе прыгожыя рэкі і азёры. На працягу дня вучні выконвалі заданні пад назвай "Блакітныя вочы нашай краіны" : разгадвалі рэбусы, адгадвалі загадкі пра рэкі і азёры Беларусі. На дынамічным перапынку гулялі ў беларускую народную гульню"Ручаёк". Спадабалася вучням "Падарожжа па рэках і азёрах Беларусі"

Настаўнік пачатковых класаў : Краўчэня С.Р.


Трэці дзень тыдня ў пачатковых класаў афарбаваны ў зялёны колер. Зялёны колер сімвалізуе свабоду, радасць і надзею. Беларусь - край зялёных лясоў і лугоў. Напрацягу дня пачаткоўцы нашай школы выконвалі заданні пад назвай " 7 цудаў Беларусі". У час дынамічнага перапынку дзеці малявалі лясных насельнікаў Беларусі, адгадалі загадкі. Актыўны ўдзел прынялі ў гульнёвым занятку "Таямніцы роднай старонкі".

Настаўнік пачатковых класаў: Хамушка І.А.


09.12.2021 прайшоў чацвёрты дзень тыдня пачатковых класаў пад назваю "Беларусь гасцінная". І ён быў афарбаваны ў жоўты колер. Гэта колер сонца, цеплыні, жыватворнага свету, а таксама гэта колер багацця. На працягу дня дзеці выконвалі заданні пра "Знакамітыя мясціны роднага краю". На дынамічным перапынку пазнаёміліся з "Прысмакамі беларускай кухні". А на прыканцы дня адбыўся гістарычны экскурс "Традыцыі беларускай гасціннасці", дзе вучні даведаліся пра знакамітыя традыцыі свайго народа.

Настаўнік пачатковых класаў : Макарэвіч Ю.В.


10.12.2021 прайшоў апошні дзень тыдня пачатковых класаў пад назваю "Беларусь спартыўная". Ен быў афарбаваны ў чырвоны колер. Гэты колер сімвалізуе адвагу, мужнасць, любоў. На працягу дня дзеці даведаліся пра самых вядомых беларускіх спарцменаў, што прывезлі алімпійскае золата ў Беларусь. Пачаткоўцаў чакалі: спартыўны лабірынт, блытаніца, крыжаванка. На дынамічным перапынку вучыліся танцаваць беларускі народны танец " Лявоніха". У канцы дня вучні прынялі ўдзел у "Вяселых стартах з Бульбінкай". Удзельнікі спаборніцтваў паказалі сілу, спрыт, хуткасць і былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі ад індывідуальнага прадпрыймальніка Некрашэвіча Андрэя Міхайлавіча.

                                                                                      Настаўнік пачатковых класаў: Давыдзік В.В.