Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

10.09.2018

План тыдня беларускай  мовы і літаратуры

3 10.09 па 14.09.2018

Мерапрыемства Дата Клас Адказны
1 Віктарына “Ад прадзедаў спакон вякоў” 13.09 5 Куратнік М.В.
2 Лінгвістычны конкурс 12.09 6 Куратнік М.В.
3 Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” 15.09 8-9 Куратнік М.В.
4 Падарожжа- споведзь “Мая Беларусь” 11.09 7 Колтун Н.М.
5 Анатоль Клышка “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”(старонкі, эпізоды з аповесці) 13.09. 8 Колтун Н.М.
6 Конкурс “Жывая класіка” 14.09 10 Шкваркова Н.В.

   У 7 класе цікава і актыўна прайшло падарожжа-споведзь "Мая Беларусь" у мэтах фарміравання адказнасці за зберажэнне прыроднай разнастойнасці флоры і фаўны Рэспублікі Беларусь, выхавання патрыятызму, павагі да роднага краю. Эпіграфам да мерапрыемства сталі словы Ф.Скарыны "Ніякай працы і скарбаў ніякіх не шкадуйце для паспалітай карысці для паспалітай карысці для айчыны сваёй.

   У 8 класе ў рамках тыдня правядзена мерапрыемства "Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга..." У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся хто першы настаўнік Францішка, якія тады існавалі школьныя пакаранні, у які ўніверсітэт адправіўся вучыцца Францішак; з якога ўзросту можна было вучыцца ва ўніверсітэце; як аздоблены былі першыя надрукаваныя кнігі; што адрознівала друкаваныя кнігі Скарыны ад кніг іншых друкароў; чаму Кракаўскі ўніверсітэт быў такі папулярны; любімы занятак Скарыны і шмат іншых цікавых фактаў.

   У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры сярод дзесяцікласнікаў быў праведзены конкурс чытальнікаў "Жывая класіка". З вуснаў навучэнцаў гучала жывое слова К. Крапівы, М.Багдановіча, Я.Коласа. Яшчэ раз усе ўпэўніліся ў тым, якая моц схавана ў слове, як выразна яно іграе, асабліва, калі гучыць па-беларуску.

  Вучні 8-9 класаў удзельнічалі ў інтэлектуальна-пазнавальнай гульні "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся". Яны пашырылі веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні. Адказвалі на пытанні ў наступных намінацыях: "Дзяржава і яе сімвалы", "Зямля Беларусі - краіна герояў", "Культурная спадчына", "Каменны летапіс", "Зямля пад белымі крыламі", "Песняры", "У свеце народных традыцый", "Крок у будучае". Першае месца заняла каманда вучняў 9 класа.

   Вучні 5 класа ўдзельнічалі ў гульнёвай праграме "Вяселая фразеалогія". Дзеці паказалі, якія яны кемлівыя і дапытлівыя, як умеюць лагічна мысліць, рабіць вывады, ведаюць сваё мінулае і нясуць адказнасць за яго зберажэнне.

   

   Вучні 6 класа прымалі ўдзел у Лінгвістычным конкурсе. Першае месца заняла каманда "Родная мова".

Колтун Н.М., Шкваркова Н.В., Куратнік М.В., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры