Урачыстая цырымонія ўзнагароджання ва ўстанове "Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа"

12.02.2019

   Грынчык Аляксандра, навучэнка 8 класа, прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнікаў  конкурсу творчых работ “У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…” (намінацыя “Проза”). Цырымонія адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі  Якуба Коласа г.Мінска. Віншуем Аляксандру з перамогай! Жадаем поспехаў, ажыццяўлення самых запаветных жаданняў і паспяховага ўвасаблення ў жыццё ўсіх творчых задум.

Куратнік М.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры